wd wp Пошук:

Сцяг Лаоса

Сцяг Лаоса

Сцяг Лаоса — прапорцыі: 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма гарызантальна размешчанымі рознавялікімі палосамі. Зверху - чырвоная паласа (1 / 4 вышыні сцяга), пад ёй - сіняя паласа (1 / 2 вышыні сцяга), унізе - чырвоная паласа (1 / 4 вышыні сцяга). На сіняй паласе ў цэнтры сцяга намаляванае кола белага колеру.

Прыняты ў 1975 годзе. Чырвоныя колеры сцяга сімвалізуюць кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, блакітны - багацце, белы азначае поўню над ракой Меконг - свяшчэннай ракой народаў, якія жывуць у Індакітаі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы аб сцягах без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Лаоса
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў