wd wp Пошук:

Сцяг Кіпра

Сцяг Рэспублікі Кіпр — белае палотнішча з сілуэтам вострава аранжавага колеру. Колер быў падабраны не выпадкова, ён паказвае на багатыя залежы медзі, знойдзенай на Кіпры яшчэ ў 3000 да н. э. Пад выявай вострава знаходзяцца дзве галіны аліўкавага дрэва, якія ўвасабляюць абедзве этнічныя групы, што пражываюць на Кіпры — грэкі і туркі. Сцяг быў уведзены ва ўжытак пасля аб’явы аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі, дасягнутай у 1960 годзе.

Сцяг Рэспублікі Кіпр — адзін з нямногіх сцягоў свету, дзе выкарыстоўваецца карта тэрыторыі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Кіпра
Катэгорыя·Сцягі 1960 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў