wd wp Пошук:

Сцяг Кыргызстана

Дзяржаўны сцяг Кыргызскай Рэспублікі, паводле яго афіцыйнага апісання, уяўляе сабой палатнішча чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны круглы сонечны дыск з сарака раўнамерна разбежнымі прамянямі залацістага колеру. Унутры сонечнага дыска чырвоным колерам намаляваны цюндзюк кыргызскай юрты. Шырыня сцяга складае тры пятых яго даўжыні. Дыяметр праменнага дыска складае тры пятых шырыні сцяга. Суадносіны дыяметраў сонечнага і праменных дыскаў — тры да пяці. Дыяметр цюндзюка складае палову дыяметра праменнага дыска.

Чырвоная аднакаляровасць сцяга сімвалізуе доблесць і адвагу, залатое Сонца, якае купаецца ў сваіх прамянях, увасабляе супакой і багацце, а цюндзюк — сімвал бацькавага дому ў шырокім разуменні гэтага выразу і свету. 40 прамянёў, аб’яднаных у круг, азначаюць аб’яднанне 40 старажытных плямёнаў у адзіны Кыргызтан. Цюндзюк сімвалізуе адзінства народаў, якія пражываюць у краіне. Чырвоны колер сцяга быў колерам сцяга вялікадушнага Манаса.

25 сакавіка 2011 года ў Парламенце Кыргызстана па прапанове дэпутата ад фракцыі «Ар-Намыс» Абдрахмана Маматаліева была ўтворана камісія па змене дзяржаўнага сцяга і гімна. Гэта пытанне ўжо ўздымалася 2007 годзе ў сувязі са «скажонай выявай цюндзюка».[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кыргызстан плануе змяніць дзяржаўны сцяг і гімн (нявызн.) (недаступная спасылка). Росбалт (25 сакавіка 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2011. Праверана 24 ліпеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сцягі 1992 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Кыргызстана
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта