wd wp Пошук:

Сцяг Круглага

Сцяг Круглага — афіцыйны геральдычны сімвал горада Круглае Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 ліпеня 2002 года № 95.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — жоўтая падкова шыпамі дагары, паміж імі кавалерскі крыж таго ж колеру.

Сучасны сцяг прапанаваны раённай камісіяй па аднаўленню гербавай сімволікі горада Круглае на чале са старшынёй Круглянскага раённага Савета дэпутатаў А. А. Рыльковым.

Сцяг горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннямі Круглянскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 студзеня 2002 года № 1-5 і Круглянскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2002 года № 15-6. Мастак А. У. Леўчык[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Круглага
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Круглае
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·2002 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2002 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі