wd wp Пошук:

Сцяг Клімавічаў

Сцяг Клімавічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Клімавічы Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 лютага 2002 года № 83.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у дрэўкавай частцы якога — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Клімавічы i Клімавіцкага раёна.

Сцяг створаны ў нашы дні шляхам размяшчэння гістарычнага герба ў палотнішчы блакітнага колеру. Гербавая эмблема не зліваецца з тканінай, паколькі яна мае аблямоўку белага колеру.

Сцяг горада і раёна і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннямі Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 лютага 2001 года № 3-12 і раённага Савета дэпутатаў ад 2 сакавiка 2001 г. № 13/11[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Клімавічаў
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·2002 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2002 года
Катэгорыя·Клімавічы
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі