wd wp Пошук:

Сцяг Кайманавых астравоў

Сцяг Кайманавых астравоў — прыняты 14 мая 1958 года.

Сцяг Кайманавых астравоў створаны на аснове сіняга англійскага кармавога сцяга з выявай сцяга Вялікабрытаніі ў левым верхнім вуглу і з даданнем герба Кайманавых астравоў у правай частцы сцяга. Суадносіны бакоў сцяга 1:2.

Для грамадзянскага сцяга астравоў выкарыстоўваецца аналагічны дызайн, але на аснове чырвонага кармавога сцяга (сцяга гандлёвага флота Вялікабрытаніі).

Сцяг Губернатара Кайманавых астравоў уяўляе сабой сцяг Вялікабрытаніі з выявай герба Кайманавых астравоў у сярэдзіне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Кайманавых астравоў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1958 года
Катэгорыя·Сцягі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Сцягі 1999 года