wd wp Пошук:

Сцяг Жодзіна

Сцяг Жодзіна — афіцыйны геральдычны сімвал горада Жодзіна Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23 ліпеня 2008 года № Б-132.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога — жаночая постаць белага колеру, якая трымае белы шчыт з размешчанымі на ім трыма чорнымі паляўнічымі ражкамі.

Сцяг і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 1 лістапада 2007 года № 46. Аўтар і мастак сцяга В. А. Ляхор[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Жодзіна
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 2008 года
Катэгорыя·2008 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Жодзіна