wd wp Пошук:

Сцяг Еўропы

Геаметрычная канструкцыя сцяга

Сцяг Еўропы ўяўляе сабою 12 залатых пяціканцовых зорак, размешчаных па кругу, аналагічна лічбам на цыферблаце гадзінніка. Першапачаткова з’яўляўся сцягам Савета Еўропы.

У афіцыйным тлумачэнні да рашэння камітэта міністраў Еўрапейскага савета ад 9 снежня 1955 года па прыняцці сцяга гаворыцца наступнае:

На фоне блакітнага неба заходняга свету зоркі сімвалізуюць народы Еўропы ў крузе, знак адзінства. Лік зорак нязменна, вызначаецца роўным дванаццаці. Гэты лік сімвалізуе дасканаласць і поўнасць … Як дванаццаць знакаў задыяку прадстаўляюць увесь сусвет, так дванаццаць залатых зорак стаяць за ўсе народы Еўропы, і за тыя, што яшчэ не могуць удзельнічаць у пабудове Еўропы ў адзінстве і свеце.

25 верасня 1953 года нарада Еўрапейскага савета рэкамендавала да прыняцця сцяг з 15 залатых зорак на сінім фоне, які павінен быў уяўляць лік членаў Еўрапейскага савета.

Гэта прапанова сустрэла супраціў Германіі, таму што гэта азначала б прызнанне Саара, які быў адным з 15 членаў, як самастойная дзяржава. Саар і Францыя з іншага боку адхілілі лік 14 зорак, таму што тады ў Саары існавалі імкненні да самастойнасці. Лік 13 шматлікія ўспрынялі як лік няшчасця. 10 як лік заснавальнікаў Еўрапейскага саюза перашкаджала б ідэі адкрытасці саюза. Так нарэшце дамовіліся пра 12 зорках як сімвале дасканаласці.

Па сцвярджэнні аўтара сцяга, 12 зорак былі запазычаны ад апісання Жонкі, адзетай у сонца.[1]

Распаўсюджаныя памылкі

Вуглы зорак не павінны паказваць уніз
Вуглы зорак павінны паказваць не радыяльна ад цэнтра, а наверх
Зоркі павінны стаяць у такой жа пазіцыі, як лічбы на цыферблаце гадзінніка

Зноскі

  1. The European Commission and religious values // The Economist (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1955 года
Катэгорыя·Еўрапейскі Саюз
Катэгорыя·Сцягі міжнародных арганізацый
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта