wd wp Пошук:

Сцяг Вострава Рапануі

Неафіцыйны сцяг Рапануі ўяўляе сабой белае палотнішча, на якім намалявана традыцыйнае нагруднае ўпрыгожванне рэіміра (reimiro) чырвонага колеру ў выглядзе маладзіка з трыма паглыбленнямі. На канцах - два чалавечыя твары з вачыма, накіраванымі ў неба. Рэіміра сімвалізуе роднасныя сувязі і аўтарытэт.

Таксама лічыцца, што чырвоная выява таксама сімвалізуе човен. Акрамя таго, маладзік з рэіміра аддалена нагадвае контуры самога вострава.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рапануі (востраў)