wd wp Пошук:

Сцяг Бутана

Сцяг Бутана вытрыманы ў кітайскім стылі і моцна нагадвае жоўта-залаты сцяг Кітайскай імперыі.

Дракон выкарыстаны ў якасці сімвала як назвы краіны Druk-Gyalkhap (Імперыя Дракона), так і грому, грукат якога часта чуваць у пераважна горным ландшафце Бутана; апроч таго, сам гук грому прыпісваецца дракону. Таксама, дракон, які трымае ў кіпцюрах сферы, з’яўляецца сімвалам універсуму.

У сучаснай форме сцяг існуе з 1969 года і быў афіцыйна зацверджаны 8 чэрвеня 1972 года.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Бутан
Катэгорыя·Сцягі 1972 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта