wd wp Пошук:

Сцяг Брандэнбурга

Сцяг Брандэнбурга — афіцыйны сімвал федэральнай зямлі Брандэнбург. Уяўляе сабой палотнішча суадносінамі бакоў 3:5 з двума роўнымі па шырыні гарызантальнымі палосамі чырвонага і белага колеру з гербам Брандэнбурга — чырвоным арлом на белым шчыце — у сярэдзіне. Прыняты ў 1991 пасля аб’яднання Германіі.

Гісторыя

Цяперашняя тэрыторыя Брандэнбурга і гістарычнае маркграфства Брандэнбург былі цэнтрам фарміравання каралеўства Прусія і Германскай імперыі. Традыцыйныя колеры Брандэнбурга і гербавая фігура — арол — былі прыняты ў X стагоддзі Гера I Жалезным. Яны ж прадстаўлялі Брандэнбург у складзе Прусіі. Чырвоны і белы колеры ляглі ў аснову сцяга Брандэнбурга, прынятага ў 1945, аднак пасля скасавання земляў у ГДР гэты сцяг з дзвюх чырвоных палос з больш тонкай белай паласой паміж імі перастаў выкарыстоўвацца. Традыцыйныя колеры зноў сталі афіцыйнымі сімваламі Брандэнбурга пасля ўз’яднання Германіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1991 года
Катэгорыя·Сцягі зямель Германіі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Брандэнбург