wd wp Пошук:

Сцяг Бразіліі

Сцяг Бразіліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразіліі — «Ordem e Progresso» (з парт. «Парадак і прагрэс»).

Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразіліі. Зялёны колер сімвалізуе лясныя багацці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI—XIX стагоддзях у Бразіліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў свеце золатаздабывальныя шахты. Сцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны).

Размяшчэнне зорак на сцягу адлюстроўвае неба над Рыа-дэ-Жанейра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 секунды 15 лістапада 1889 г. — у момант абвяшчэння бразільскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама Федэральнай акрузе, адпавядае свая зорка.

зялёны жоўты сіні белы
RGB 0/146/62248/193/040/22/111255/255/255
RGB16 00923EF8C10028166FFFFFFF
CMYK[1] 100/0/100/00/10/100/0100/70/0/200/0/0/0
Пантон[1] PMS 355PMS YellowPMS 280none

Гістарычныя сцягі Бразіліі (галерэя)

Зноскі

  1. 1 2 http://www.brasil.gov.br/pais/simbolos_hinos Oficial website

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Бразіліі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1889 года
Катэгорыя·Сцягі 1992 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з іспанскай