wd wp Пошук:

Сцяг Бангладэш

Сцяг Бангладэш — афіцыйны сімвал Народнай Рэспублікі Бангладэш. Дзеючы сцяг прыняты 17 студзеня 1972 года.

Сцяг уяўляе сабой чырвоны дыск на зялёным полі. Дыск размешчаны практычна ў цэнтры сцяга, яго цэнтрам з’яўляецца кропка перасячэння вертыкальнай лініі, апушчанай з 9/20 доўгага боку сцяга (лічачы ад тронка), і гарызантальнай лініі, праведзенай пасярэдзіне вузкага боку. Радыус дыска — 1/5 даўжыні сцяга. Прапорцыя сцягу 3:5.

Зялёны колер сімвалізуе іслам, чырвоны круг — узыходзячае сонца як сімвал незалежнасці.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Бангладэш
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1972 года
Катэгорыя·Сцягі 1971 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта