Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. Змест мусіць быць правяральным або яго могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. |
Сцяг Афганістана ўяўляе сабой белае палатно ў прапорцыі 2:3 з выявай шахады. Сцяг быў прыняты 15 жніўня 2021 года пасля ўстанаўлення Талібанам кантролю над Афганістанам. Раней, у 1997—2001 гадах, гэты сцяг ужо выкарыстоўваўся талібамі як дзяржаўны.
Частыя палітычныя змены прывялі да таго, што Афганістан атрымаўшы незалежнасць у 1919 годзе некалькі разоў мяняў дзяржаўны сцяг.
Сцяг з 1992 года быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамет Яго прарок». Гэты сцяг не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пасля звяржэння талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сцяг.
Чорны колер сімвалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасць, чырвоны — колер караля і сімвал змагання за свабоду, а зялёны сімвалізуе удачу.
Цэнтральным элементам герба з’яўляецца мячэць. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.
Гады | Сцяг | Прапорцыі | Урад | Заўвагі |
1880—1901 | невядома | Эмірат Афганістан | ||
1901—1919 | 3:5 | Эмірат Афганістан | ||
1919—1928 | 2:3 | Эмірат/Каралеўства Афганістан | ||
1928 | невядома | Каралеўства Афганістан | ||
1928—1929 | 2:3 | Каралеўства Афганістан | ||
1929 | невядома | Каралеўства Афганістан | ||
1929—1930 | 2:3 | Каралеўства Афганістан | ||
1930—1973 | 2:3 | Каралеўства Афганістан | ||
1973—1974 | 2:3 | Рэспубліка Афганістан | ||
1974—1978 | 2:3 | Рэспубліка Афганістан | ||
1978 | 2:3 | Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан | ||
1978—1980 | 1:2 | Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан | ||
1980—1987 | 1:2 | Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан | ||
1987—1992 | 1:2 | Рэспубліка Афганістан | ||
1992—1996 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Афганістан | ||
1996—1997 | невядома | Ісламскі эмірат Афганістан | ||
1997—2001, з 2021 | 2:3 | Ісламскі эмірат Афганістан | ||
2001 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Афганістан | ||
2002—2004 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Афганістан | ||
2004—2013 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Афганістан | ||
2013—2021 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Афганістан | ||