wd wp Пошук:

Сцяг Амана

Нацыянальны сцяг Амана складаецца з трох гарызантальных палос (белая, чырвоная і зялёная) і чырвонай вертыкальнай паласы ў левай частцы сцяга. У верхнім левым куце сцяга змешчаная нацыянальная эмблема Амана - дзве перакрыжаваныя шаблі, увянчаныя рытуальным кінжалам. Белы колер сімвалізуе мір і росквіт, зялёны - Зялёныя горы (аль-Джыбаль-аль-Хадрах) і багацце, а чырвоны - барацьбу з замежнымі захопнікамі. Чырвоны колер з’яўляўся колерам дзяржаўнага сцяга да 1970 года, у перыяд, калі краіна звалася Султанат Маската.

Гл. таксама

Зноскі

  1. The Omani Flag

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1970 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Амана
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў