wd wp Пошук:

Сцяг Алжыра

Дзяржаўны сцяг Алжыра складаецца з двух вертыкальных палос аднолькавай шырыні зялёнага і белага колеру. У цэнтры размешчаны чырвоная зорка і паўмесяц. Сцяг прыняты 3 ліпеня 1962 г. нагадвае сцяг алжырскага Нацыянальнага Фронту Вызвалення і, па некаторых дадзеных, выкарыстоўваўся Абдэль Кадырам ў XIX стагоддзі. Белы колер сімвалізуе чысціню, зялёны колер - колер ісламу. Паўмесяц таксама з’яўляецца ісламскім сімвалам.

Ваенна-марскі сцяг ідэнтычны дзяржаўнаму, за выключэннем двух скрыжаваных якараў у верхнім левым куце.

Геаметрычная канструкцыя сцяга

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1962 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Алжыра
Катэгорыя·Сцягі 1958 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта