wd wp Пошук:

Сцыентызм

Сцыентызм (ад лац.: scientia — веды, навука) — светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяўленні пра навуковыя веды як найвышэйшую каштоўнасць культуры і ўмову арыентацыі чалавека ў свеце. Аформіўся ў канцы 19 — пачатку 20 ст. Арыентуецца пераважна на метадалогію і вынікі прыродазнаўчых ведаў і прызнае за навукай права і здольнасць рашэння ўсіх сацыяльных праблем. Супрацьлеглая сцыентызму светапоглядная пазіцыя (антысцыентызм) падкрэслівае абмежаванасць магчымасцей навукі і разглядае яе як прычыну ўзнікнення шматлікіх сацыяльных і экалагічных праблем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Культуралогія
Катэгорыя·Філасофскія кірункі і школы
Катэгорыя·Філасофія навукі