wd wp Пошук:

Сцерх

Сцерх або белы журавель (Grus leucogeranus) — від жураўлёў, эндэмік паўночных тэрыторый Расіі. Сцерхі знаходзяцца пад пагрозай знікнення і занесены ў міжнародныя спісы Чырвонай кнігі Міжнароднага саюзу аховы прыроды і канвенцыі па міжнародным гандлі СІТЭС, а таксама Чырвонай кнігі Расіі. У наш час колькасць якуцкай папуляцыі віду (у дзікай прыродзе) ацэньваецца прыблізна ў 2900—3000 асобін. Крытычная сітуацыя склалася з заходнесібірскімі сцерхамі — іх у прыродзе засталося каля 20 асобін.

Першым з заолагаў гняздо сцерха ў паўночнай Якуціі знайшоў і апісаў савецкі арнітолаг К. А. Вараб’ёў 30 чэрвеня 1960 г.[1]. Аднак доўгі час біялогія гэтай птушкі была мала вывучана, і толькі адносна нядаўняе, з заснаваннем у 1973 годзе ў ЗША Дж. Арчыбальдам Міжнароднага фонду аховы жураўлёў, арнітолагі звярнулі больш пільную ўвагу на гэту птушку. У 1979 годзе ў Расіі на тэрыторыі Окскага дзяржаўнага запаведніка быў створаны гадавальнік сцерхаў, дзе арнітолагі заняліся іх гадоўляй для наступнай рэінтрадукцыі ў дзікую прыроду. У 2002 годзе, засноўваючыся на досведзе амерыканскіх навукоўцаў, была распрацавана праграма па аднаўленні папуляцыі заходнесібірскіх сцерхаў, якая актыўна рэалізуецца — «Палёт надзеі».

Зноскі

  1. Воробьёв К. А. Птицы Якутии. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 336 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жураўліныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона