Клерксдорпскія шары — сферычныя або дыскападобныя аб’екты памерам у некалькі сантыметраў з падоўжнымі насечкамі, якія знаходзяць у адкладаннях пірафіліту каля горада Клерксдорп у Паўночна-заходняй правінцыі ПАР. Узрост адкладанняў складае прыблізна 3 мільярда гадоў.
У псеўдаархеалагічнай літаратуры шары прынята падаваць як «недарэчныя артэфакты» са складаных металічных сплаваў, якія нібы маглі быць выраблены толькі разумнымі істотамі[1]. У рэчаіснасці, як устаноўлена геолагамі, знаходкі, узрост якіх вылічаецца мільярдамі гадоў, маюць натуральнае паходжанне[2].
Таксама трэба прыняць да ўвагі, што ў перыяд “выраба” шароў на Зямлі не было ні колькасці атмасфернага кіслароду, дастатковага для існавання людзей, ні выкапнёвага паліва, неабходнага для іх выраба.[3].