wd wp Пошук:

Сухая гніль каранёў

Сухая гніль каранёў[1], ці Гніль сардэчка[1] — захворванне буракоў, выкліканае недахопам(англ.) бел. бору ў глебе[1].

Апісанне

Захворванне зніжае колькасць цукру ў каранях да 50 %. Часцей праяўляецца ў другой палове лета. Спачатку завядаюць і адміраюць маладыя лісцікі цэнтральнай разеткі, у сухое надвор’е яны засыхаюць і чарнеюць, у вільготнае гніюць. Старое лісце пакрываецца бурымі плямамі і адмірае[1]. На пукатасцях каранёвай шыйкі развіваецца сухая гніль. Паверхневыя тканкі кораня трэскаюцца і разбураююцца. Хвароба ўскладняецца развіццём у месцах пашкоджання грыбоў родаў фома (Phoma) і фузарыум (Fusarium). Інфекцыя захоўваецца ў глебе. Трапляючы ў кагаты, хворыя карані распаўсюджваюць кагатную гніль[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Захворванні буракоў
Катэгорыя·Захворванні раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты