wd wp Пошук:

Сухапутныя войскі Кыргызстана

Сухапутныя войскі Кыргызстана — адзін з відаў войскаў у складзе Узброеных Сіл Кыргызстана. Утвораны 25 студзеня 2017 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева[1]. Сухапутныя войскі складаюць ядро Узброеных Сіл Кыргызстана[2].

Стварэнне і наступная гісторыя

Сухапутныя войскі Кіргізіі як асобны від войскаў былі ўтвораны ўказам прэзідэнта ад 25 студзеня 2017 года з мэтай далейшага ўмацавання ваеннай бяспекі краіны[1], а таксама ўдасканалення арганізацыі кіравання ўзброенымі сіламі і стварэння адзінай сістэмы фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. З’яўленне Сухапутных войскаў парадкавала структуру войскаў і адмяняла ранейшую сістэму падпарадкавання воінскіх часцей[3].

Першым камандуючым сухапутнымі войскамі быў прызначаны палкоўнік Эрліс Тэрдзікбаеў[1], пазней стаў старшынём Дзяржаўнага камітэта па справах абароны[4]. Камандаванне Сухапутных войскаў вызначаецца органам кіравання сухапутнымі злучэннямі, часткамі і ўстановамі Узброеных Сіл, які падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу[2].

Асабісты склад Сухапутных войскаў удзельнічае ў такіх вучэннях і манеўрах у рамках блокаў ШАС і АДКБ, як «Мірная місія» «Узаемадзеянне», «Рубеж», «Пошук» і «Непарушнае братэрства» , а таксама ў Армейскіх міжнародных гульнях (у тым ліку ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне[2]. У прыватнасці, у 2018 годзе яны ўдзельнічалі ў вучэннях «Каапсуздук-2018», «Фармаванне-2018», «Шумкар», «Непарушнае братэрства-2018», «Ісык-Куль Антытэрор-2018», «Узаемадзеянне-2018», а таксама ў спаборніцтвах ваенных міжнародных гульняў па танкавым біятлоне, снайперскай стральбе («Снайпэрскі рубеж»), артылерыйскай стральбе («Майстар артылерыйскага агню») і г. д. Паводле вынікаў 2018 года лепшай вайсковай часткай Сухапутных войскаў была прызнаная в/ч 52806[5].

Структура

Байцы 25-й брыгады спецыяльнага прызначэння, 2013 год.

Па дадзеных на 2017 год, агульная колькасць УС Кіргізіі складала 15 тысяч чалавек: на ўзбраенні ўласна кіргізскай арміі былі 150 танкаў, 438 БТР і БМП, 189 адзінак артылерый і 21 адзінка РСЗА[6].

Уласна Сухапутныя войскі дзеляцца на Паўночную і Паўднёвую групы войскаў[7] (яны ж Паўночнае і Паўночна-Заходняе рэгіянальныя камандаванні)[8]. У склад Паўночнай групы войскаў уваходзяць:

У склад Паўднёвай групы войскаў уваходзяць[8]:

Узбраенне

Стралковы

Бронетэхніка

Паводле звестак IISS The Military Balance на 2019 год, Сухапутныя войскі Кіргізіі мелі ў сваім распараджэнні наступную тэхніку.

Зброя і ўзбраенне Сухапутных войскаў Кіргізіі па стане на 2019 год
Тып Выява Вытворчасць Назва Колькасць Заўвагі
Танкі
Т-72 СССР Асноўны баявы танк 150[14]
Баявыя машыны пяхоты
БМП-1 СССР Баявая машына пяхоты 230[14]
БМП-2 СССР Баявая машына пяхоты 90[14]
Бронівыведвальныя машыны
БРДМ-2 СССР Баявая разведвальная машына 30[15]
Бронетранспарцёры
БТР-70 СССР Бронетранспарцёр 45[14] 25 БТР-70[14]
20 БТР-70М[14]
БТР-80 СССР Бронетранспарцёр 10[14]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
Малютка (СТРК) СССР СТРК 26[16]
Конкурс СССР СТРК 12[17]
Фагот СССР СТРК 24[17]
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 «Град» СССР РСЗА 15[14]
БМ-27 «Ураган» СССР РСЗА 6[14]
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гвоздика» СССР 122 мм САУ 18[14] Самаходная
2С9 «Нона-С» СССР 120 мм САУ 12[14] Самаходная
152-мм гаубица образца 1943 года (Д-1) СССР 152 мм 16[14] Буксуемая
122-мм гаўбіца Д-30 СССР 122 мм 72[14] Буксуемая
122-мм гаўбіца ўзору 1938 года (М-30) СССР 122 мм 35[14] Буксуемая
M120 (мінамёт) ЗША 120 мм 48[14] 30[18]
2С12 «Сані» СССР 120 мм мінамёт 6[14]
БС-3 СССР 100-мм буксуемая гармата 18
Шілка СССР Зенитная самоходная установка 24[17]
С-60 СССР Зенітная гармата 24[14][17]
Страла-10 СССР ЗРК 4[14][17]

Пастаўка

У жніўні 2010 года Міністэрства абароны Кіргізіі атрымала 45 пікапаў Ford Ranger і 44 квадрацыклы Polaris ад амбасады ЗША для патрэб антытэрарыстычных падраздзяленняў і горных частак[19]. Пастаўкі сучаснай расійскай баявой тэхнікі для патрэб кіргізскіх войскаў пачаліся ў 2013 годзе[20]. У 2019 годзе Кіргізія бязвыплатна атрымала ад Расеі два верталёта Мі-8МТ і дзевяць браняваныя выведна-дазорцы машын[21].

Кіраўніцтва

Камандуючыя

Начальнікі штаба

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Президент Киргизии подписал указ о создании в стране Сухопутных войск(нявызн.). ТАСС (25 студзеня 2017). Праверана 5 лістапада 2021.
  2. 1 2 3 Сухопутные войска ВС КР отметили годовщину со дня образования(нявызн.). Кабар (2 лютага 2019). Праверана 5 лістапада 2021.
  3. Ольга Фёдорова Что означает создание Сухопутных войск в Кыргызстане?(нявызн.). vesti.kg (27 студзеня 2017).
  4. 1 2 Назначен командующий сухопутными войсками Вооруженных сил Кыргызстана(нявызн.). 24.kg (2 мая 2018). Праверана 5 лістапада 2021.
  5. Лучшей воинской частью Сухопутных войск Кыргызстана в 2018 году признана войсковая часть 52806(нявызн.). for.kg (21 лістапада 2018). Праверана 6 лістапада 2021.
  6. У Киргизии появились Сухопутные войска(нявызн.). Regnum (25 студзеня 2017). Праверана 5 лістапада 2021.
  7. Kyrgyzstan Kyrgyz army land ground forces UK(англ.) . Army Recognititon. Праверана 5 лістапада 2021.
  8. 1 2 ЦЕНТРАЛЬНО-АЗИАТСКИЙ РУБЕЖ ОРГАНИЗАЦИИ ДОГОВОРА О КОЛЛЕКТИВНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ. Часть 2(нявызн.). Оборонно-промышленный курьер Украины (2 красавіка 2018). Праверана 5 лістапада 2021.
  9. Гвардейцы-фрунзенцы отметили 95-летие бригады
  10. Новая воинская часть построена для спецназа минобороны “Илбирс”(нявызн.). kyrtag.kg. Праверана 30 студзеня 2021.
  11. Замир Ибраев Бригада “Илбирс”, дислоцированная в Кок-Жангаке, обзавелась новым военным городком(руск.) . K-News (26 мая 2015).
  12. Десантные части и соединения
  13. Военнослужащих спецназа “Илбирс” передислоцировали из Оша в Кок-Жангак(нявызн.). vb.kg.
  14. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 The Military Balance, 2019, p. 193
  15. The Military Balance, 2020, p. 192
  16. The Military Balance, 2010, p. 366
  17. 1 2 3 4 5 Потешная гвардия. Вооруженные силы Душанбе и Бишкека представляют собой одно название, - А. Храмчихин(нявызн.). centrasia.org. Праверана 25 студзеня 2020.
  18. Казахстан передал Кыргызстану военную технику
  19. Press release - Embassy of the United States Bishkek, Kyrgyz Republic(англ.) . Посольство США в Киргизии (25 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2014.
  20. Даниил Зубов ВООРУЖЕННЫЕ СИЛЫ КЫРГЫЗСТАНА: ОЦЕНКА БОЕСПОСОБНОСТИ(нявызн.) (30 красавіка 2014). Праверана 5 лістапада 2021.
  21. Павел Настин, Ольга Бороднева Шойгу объяснил безвозмездную передачу Киргизии российской боевой техники(нявызн.). ТК «Звезда» (29 красавіка 2019). Праверана 5 лістапада 2021.
  22. Генштаб Киргизии возглавил экс-председатель комитета по делам обороны(нявызн.). Regnum (30 сакавіка 2021). Праверана 26 лістапада 2021.
  23. 1 2 Алмазбек Карасартов назначен командующим Сухопутными войсками ВС КР(нявызн.). Кабар (19 студзеня 2019). Праверана 5 лістапада 2021.
  24. В руководство Минобороны КР назначены новые люди. Список(нявызн.). Sputnik (29 сакавіка 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
  25. Бекболотов Бактыбек Асанкалиевич — биография(нявызн.). Sputnik (13 кастрычніка 2021). Праверана 6 лістапада 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сухапутныя войскі паводле краін
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2017 годзе
Катэгорыя·Узброеныя сілы Кіргізіі