wd wp Пошук:

Сухажылле

Сухажылле — шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, канцавая структура папярочна-паласатых цягліц, з дапамогай якіх яны прымацоўваюцца да костак шкілета.

Сухажылле складаецца з кампактных паралельных пучкоў калагенавых валокнаў, паміж якімі размешчаны шэрагі фібрацытаў (тэндацытаў). Часцей у фарміраванні сухажылляў ўдзельнічае калаген тыпу I, таксама сустракаюцца валокны калагену тыпаў III і V. Пучкі калагена ўтрымліваюцца разам протэагліканамі. Паралельна ходу калагенавых валокнаў размешчаны крывяносныя сасуды, якія маюць папярочныя анастамозы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Міялогія
Катэгорыя·Касцяная сістэма
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum