wd wp Пошук:

Сусветны цэнтр бахаі

Пахавальня Баба(руск.) бел.

Сусветны цэнтр Бахаі (іўр.: הבהאי הטולמי המרכז) — месца паломніцтва і адміністрацыйны цэнтр для паслядоўнікаў веры Бахаі. Знаходзіцца ў гарадах Хайфа і Акка ў Ізраіле. Вядомы сваімі садамі, размешчанымі на горнай градзе Кармель.

Асноўныя аб’екты Сусветнага цэнтра бахаі, у тым ліку тэрасы і Пахавальня Баба(руск.) бел., у ліпені 2008 года былі ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА(руск.) бел.[1][2].

Гісторыя

У 1868 г., па ўказу турэцкага султана, у гавань каля падножжа гары Кармель прыбыла невялікая група зняволеных. З гэтага моманта і пачаўся адлік агульнага лёсу новай рэлігіі і свяшчэннага з даўніх часоў месца. Першапачаткова, ссыльныя ўтрымліваліся ў Акка, але потым умовы зняволення змякчыліся, адносіны з мясцовым насельніцтвам наладзіліся, і сем’і вернікаў сталі сяліцца ў Хайфе і Акка і займацца разнастайнымі рамёствамі. Сям’я Бахаулы(руск.) бел., заснавальніка рэлігіі, таксама атрымала магчымасць жыць за межамі Акка, у мясцовасці з больш спрыяльным кліматам, і наведваць Хайфу. Пастаянна расла колькасць паломнікаў з Персіі, Егіпта і іншых краін.

Пасля смерці Бахаулы у 1892 годзе, калі кіраўніцтва справамі рэлігіі перайшло да яго старэйшага сына Абдул-Баха, цэнтр веры канчаткова замацаваў сваё месцазнаходжанне: пахавальня Бахаулы знаходзіцца недалёка ад Акка, што вызначае асаблівае значэнне гэтай кропкі зямнога шара для веруючых бахаі.

У 1909 годзе, амаль праз 60 гадоў пасля смерці, астанкі Баба(руск.) бел., якога лічаць пасланцам бога і папярэднікам Бахаулы, былі перапахаваныя ў маўзалеі на схіле гары Кармель у Хайфе. Размяшчэнне пахавальні было абрана яшчэ Бахаулой. У больш позні час над маўзалеем была ўзведзена мрамарная надбудова. Падрыхтоўка праекта была даручана канадскаму архітэктару Уільяму Максвелу(англ.) бел., які здолеў сумясціць усходнія традыцыі з заходнімі прапорцыямі і стылем. Нарэшце, у 1953 годзе ўсе работы былі завершаны, і шырокай публіке адкрылася каланада з залочаным купалам[3], якому было наканавана стаць візітнай карткай Бахайскіх садоў, а потым і ўсёй Хайфы.

21 красавіка 1963 года ў Хайфе, у доме, дзе некалі жыў Абдул-Баха(руск.) бел., упершыню быў абраны вышэйшы кіруючы орган рэлігіі бахаіСусветны дом справядлівасці(руск.) бел.[4]. Пазней для няго было пабудавана спецыяльнае памяшканне паблізу ад пахавальні Баба.

У 1987 годзе Сусветны цэнтр бахаі прыймае рашэнне абкружыць свяцілішча тэраснымі садамі, якія б служылі ў якасці шляха, які вядзе да аднаго з самых святых месцаў для паломнікаў бахаі. Праектаванне было даручана іранскаму эмігранту Фарыборзу Сахба(руск.) бел.. Урачыстае адкрыццё комплекса адбылось 22 мая 2001 года у прысутнасці афіцыйных асоб дзяржавы Ізраіль, мэрыі горада Хайфа і іншых высокапастаўленых гасцей.

Сады адкрытыя для наведвання кожны дзень, без папярэдняга запісу, бясплатна. Дзевятнаццаць тэрас, на якіх размяшчаецца комплекс садоў, утвараюць адзіную «лествіцу». Акрамя таго, у пэўныя дні прапануюцца туры ў суправаджэнні гіда на адной з трох моў — іўрыте, рускай ці англійскай.

Бахайскія сады

Сад на гары Кармель

Сады абслугоўваюцца групай з 90 чалавек, большая частка з якіх валанцёры з ліка паслядоўнікаў рэлігіі. Астатнія — спрактыкаваныя садоўнікі[3]. Працягласць тэрас зверху ўніз каля кіламетра, шырыня мяняецца ад 60 да 400 м. На будаўніцтва было выдаткавана 250 млн долараў[3].

Каля свяцілішча наўмысна не змайстравалі лавак, што не спрыяе доўгаму знаходжанню на тэрыторыі комплекса. Галоўная прычына, хучэй за ўсё, тое, што бахаі не любяць,калі побач са святым месцам пачынаюць есці, піць і выкарыстоўваць мабільны тэлефон.

Упарадкаванне

Усе выдаткі Сусветнага цэнтра аплочваюцца са сродкаў, дабраахвотна ахвяраваных выключна паслядоўнікамі веры Бахаі. Ад іншых асоб ахвяраванні не прыймаюцца.

Літаратура

Зноскі

  1. UNESCO World Heritage Centre Three new sites inscribed on UNESCO’s world Heritage list(нявызн.) (15 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 6 лістапада 2016. (англ.)
  2. World Heritage Comittee convention concerning the pritection of the world cultural and natural heritage(нявызн.) (8 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2016.
  3. 1 2 3 GARDENER.ru — Бахайские сады | Ландшафтный дизайн садов и парков(недаступная спасылка)
  4. Вера Бахаи в России — КОРОТКО О ГЛАВНОМ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вера Бахаі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Ізраілі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Паломніцтва