wd wp Пошук:

Сурынамскі мукаед

Сурына́мскі мукае́д (Oryzaephilus surinamensis) — жук сямейства Silvanidae.

Апісанне

Цела даўжынёй 3—3,5 мм, ад жоўта- да цёмна-бурага колеру. Па баках пярэднегрудзей па 6 зубцоў. Надкрылы з барозначкамі, крылы развітыя.

Лічынка даўжынёй да 4 мм, жаўтавата-белая, укрытая рэдкімі валаскамі.

Пашырэнне

Трапляецца паўсюдна. Корміцца крупамі, мукой, вотруб’ем, сухой садавінай, зернем і іншымі прадуктамі расліннага паходжання.

Асаблівасці біялогіі

Самка адкладвае ў сярэднім да 300 яец, праз некалькі сутак паяўляюцца рухомыя лічынкі. Працягласць развіцця ад яйца да імага ад 22 да 240 сутак, залежыць ад тэмпературы. Аптымальная тэмпература развіцця 25—27°C, пры тэмпературы ніжэй за 16°C развіццё спыняецца. У цёплых памяшканнях за год можа быць да 7 пакаленняў.

Значэнне для чалавека

Шкоднік харчовых запасаў. Знішчаюць хімічным метадам, праграваннем да тэмпературы 60—70°C.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жукі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона