wd wp Пошук:

Сугестыя

Сугестыя — уздзеянне на асобу, якое прыводзіць да з’яўлення ў чалавека пэўнага стану (напрыклад, бадзёрасці, упэўненасці), пачуцця (напрыклад, страху), адносінаў (да аб’екта, да самога сябе, да свайго стану). Аб’ектам сугестыі можа быць як асобны чалавек, так і групы, калектывы, сацыяльныя пласты (феномен масавай сугестыі).

Індывідуальная і масавая сугестыя — адзін з рэгулятараў чалавечых узаемаадносін. На акты сугестыі абапіраюцца некаторыя з’явы ў выхаванні, ўздзеяння рэкламы, распаўсюджвання моды. Сугестыя з’яўляецца асноўным сродкам фарміравання веры і рэлігійных перакананняў, а таксама адным з псіхалагічных механізмаў з’яўлення канфармізму.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сугесталогія
Катэгорыя·Кіраванне свядомасцю
Катэгорыя·Псіхічныя працэсы
Катэгорыя·Метады псіхалагічнай дапамогі