Стэфан Шмялеўскі (3 лютага 1948, г. Гаўр, Францыя) — французскі дыпламат. Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2002—2006).
Скончыў ліцэй П’ера дэ Ферма, Факультэт філалогіі і гуманітарных навук (г. Тулуза), Універсітэт Ламаносава (г. Масква). Уладальнік ступені магістра па філалогіі (руская мова).
Стэфан Шмялеўскі з’яўляецца Капітанам 1-га рангу ваенна-марскога флота ў запасе, былым слухачом Інстытута Вышэйшай Адукацыі Нацыянальнай Абароны (48-ы нацыянальны выпуск), а таксама Інстытута Вышэйшай Адукацыі Унутранай Бяспекі (9-ы нацыянальны выпуск)