Стэфан Ураш III Дзечанскі, (каля 1285 — 11 лістапада 1331) — кароль Сербіі з 1321 да 8 верасня 1331.
Сын караля Стэфана Ураша II і Ганны Балгарскай. Яшчэ юнаком, ён быў адданы яго бацькам, як закладнік да хана Нагая — кіраўніка Залатой Арды, па вяртанню атрымаў пасаду кіраўніка Чарнагорыі.
У 1314 за мяцеж, бацька пасылае яго ў Канстанцінопаль, каб яго там асляпілі. Аднак Стэфан III ніколі не быў аслеплены, але быў павінен насіць чорны бандаж паверх вачэй. У 1320 вяртаецца ў Сербію, і пачынае барацьбу за сталец, у якой выходзіць пераможцам. Каранаваны ў 1321.
Хоць дзеянні Стэфана былі часта далёкія ад святых, Сербская праваслаўная царква кананізавала яго, яго дзень — 24 лістапада.
Папярэднік: Стэфан Ураш II |
Кароль Сербіі 1321–1331 |
Пераемнік: Стэфан Душан |