wd wp Пошук:

Стэла Мернептаха

Стэла Мернептаха
Тэкст стэлы

Стэла Мернептаха, таксама вядомая як Ізраільская Стэла або Стэла Перамог Мернептаха — надпіс фараона Мернептаха (ад 1213 да 1203 да н.э), які нанесены на адваротны бок гранітнай стэлы, усталяванай фараонам Аменхатэпам III. Стэла была выяўлена пры раскопках Фліндэрса Пітры ў 1896 у Фівах. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі ў Каіры.

Стэла атрымала вялікую вядомасць з-за таго, што з’яўляецца самым раннім старажытнаегіпецкім дакументам, у якім згадваецца «Isiriar» або «Isirial», што тлумачыцца навукоўцамі як «Ізраіль» («Ізраіль спустошаны, яго семя няма»). Большая частка стэлы апісвае кампанію Мернептаха супраць лівійцаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біблейскія артэфакты
Катэгорыя·Стэлы
Катэгорыя·Каірскі егіпецкі музей
Катэгорыя·Гісторыя Ізраіля
Катэгорыя·Старажытнаегіпецкія стэлы і надпісы