wd wp Пошук:

Стэйнгрымур Хермансан

Загаловак гэтага артыкула — ісландскае асабістае імя. У ісландцаў, за рэдкімі выключэннямі, няма прозвішчаў; частка імя, якая сканчаецца на «-сан» або «-доўцір», з’яўляецца не прозвішчам, а іменем па бацьку. Па імені па бацьку звяртацца да ісландцаў не прынята; чалавека, апісанага ў гэтым артыкуле, правільна зваць Стэйнгрымур. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Стэ́йнгрымур Хе́рмансан (22 чэрвеня 1928, Рэйк’явік, Ісландыя — 1 лютага 2010, Гардабайр, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Ісландыі (1983—1987 і 1988—1991).

Біяграфія

Сын Хермана Ёнасана, былога прэм’ер-міністра краіны. У 1948 годзе з’ехаў у ЗША, дзе навучаўся інжынернай справе. Пасля вяртання ў Ісландыю ў 1971 годзе быў абраны ў Альтынг.

У 1978—1979 гг. займаў пасаду міністра юстыцыі па справах рэлігіі і сельскай гаспадаркі. У 1980—1983 гг. ён займаў пасаду міністра рыбалоўства і камунікацый, а ў 1987—1988 гг. — міністра замежных спраў.

У 1983—1987 і ў 1988—1991 гг. быў прэм’ер-міністрам Ісландыі. Ацэнка яго працы на гэтай пасадзе неадназначная. З аднаго боку, крытыкі адзначаюць, што ён з’яўляўся апалагетам «старой сістэмы» кіравання, заснаванай на фаварытызме, які спрыяе развіццю карупцыі. Яе дэмантаж звязваюць з імем яго пераемніка на пасадзе прэм’ер-міністра Давіда Одсана. З іншага боку, пазітыўна ацэньваецца яго дзейнасць, накіраваную на адаптацыю ісландскай эканомікі да складаных сацыяльна-эканамічных працэсаў канца 1980-х і пачала 1990-х гг.

У перыяд свайго прэм’ерскага мандата арганізаваў у Рэйк’явіку ў 1986 годзе сустрэчу Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана.

Пасля сваёй адстаўкі да 1998 г. уваходзіў у кіраўніцтва Цэнтральнага банка Ісландыі. Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Heimssýn, выступалай супраць уступлення Ісландыі ў ЕС.

Зноскі

  1. 1 2 Steingrimur Hermannsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=554
  3. http://www.icelandreview.com/icelandreview/daily_news/?cat_id=21123&ew_0_a_id=357282

Спасылкі

Папярэднік:
Олафур Ёханесан
Старшыня Прагрэсіўнай партыі
1979–1994
Пераемнік:
Хальдар Аўсгрымсан
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Ісландыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рэйк’явіку
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ісландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Ісландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйк’явіку