wd wp Пошук:

Стэгацэфалы

Стэгацэфалы, панцырнагаловыя, покрыўначарапныя (Stegocephalia — «панцырнагаловыя») — выкапнёвыя земнаводныя, адны з першых пазваночных, якія выйшлі ў канцы дэвону на сушу. Продкамі стэгацэфалаў з’яўляліся касцяныя рыбы, якія мелі дадатковыя органы дыхання ў выглядзе лёгачных мяшкоў. Найбольш блізкія да стэгацэфалаў кісцяпёрыя рыбы, шкілет якіх мае шмат падобных рыс са шкілетам стэгацэфалаў. Стэгацэфалы вымерлі ў пачатку мезазою.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вымерлыя амфібіі