wd wp Пошук:

Стыкс

Стыкс. Гравюра Гюстава Дарэ, 1861

Стыкс (стар.-грэч.: Στύξ — «пачвара», лац.: Styx) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — увасабленне першабытнага жаху і цемры, з якіх паўсталі першыя жывыя істоты, і персаніфікацыя аднайменнай міфічнай ракі Стыкс.

Дачка Акіяна і Тэфіды, ці дачка Нікты і Эрэба. Згодна з Гесіёдам, Стыкс - жонка Паланта, маці Нікі, Зайздрасці, Сілы і Моцы. Згодна з паэмай Эпіменіда, Стыкс - дачка Акіяна і жонка Перанта, ад яго нарадзіла Яхідну.

Падчас барацьбы Кронаса з Зеўсам Стыкс перш за іншых багоў паспяшалася з дзецьмі (асабліва багіняй перамогі Нікай) на дапамогу Зеўсу, за што той зрабіў яе багіняй клятваў, а яе воды іх сімвалам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жыццё пасля смерці
Катэгорыя·Геаграфія грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Выдуманыя рэкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Акіяніды