wd wp Пошук:

Стрэлка зеленаватая

Стрэлка зеленаватая (Coenagrion armatum) — від стракозаў сямейства стрэлак.

Апісанне

Цела невялікае з празрыстымі крыламі, іх даўжыня 17-20 мм. Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і памерах, у спакоі складаюцца паралельна целу. Даўжыня брушка 22-26 мм. Вочы не судакранаюцца. Патыліца з дзвюма светлымі плямамі. Задні край пярэднеспінкі з выступам, накіраваным назад і ўверх. Лічынкі зеленаватыя з папярочнымі палосамі.

Пашырэнне

Транспалеарктычны від. Пашырэнне: поўнач і сярэдняя паласа Еўропы, Закаўказзе, Сібір. Адзначаны ў паўднёвых раёнах Беларусі.

Сустракаецца паблізу слабапраточных ці стаячых вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі

Лётае па берагах вадаёмаў, на палянах, сенажацях. Цыкл развіцця — 1 год. Яйцы адкладае ў тканкі водных раслін. Зімуе ў лічынкавай стадыі. Лічынкі развіваюцца ў стаячых вадаёмах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стракозы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі