wd wp Пошук:

Стрынатка садовая

Садовая аўсянка, садовая стрынатка (Emberiza hortulana) — пеўчая птушка сямейства аўсянкавых.

Апісанне

Даўжыня 16-17 см, маса 20-23 г (трохі меншая за аўсянку звычайную). У самцоў галава, шыя і грудзі зеленавата-шэрыя. Пляма на горле і «вусы» сярніста-жоўтыя. Крылы, хвост і спіна карычневыя з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі, ніз рыжавата-карычневы. Вакол вока светлае колца. Афарбоўка самак і маладых птушак бледнаватая.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўразія і Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі поўнасцю ўваходзіць у вобласць пашырэння віду.

Аддае перавагу адкрытым, часта засушлівым тэрыторыям з асобнымі дрэвамі, рэдка размешчанымі пералескамі або хмызнякамі і не вельмі густым травяным покрывам. Даволі часта птушкі трапляюцца на вялікіх пустэчах і пустках, высечках, па ўскрайках палеткаў і пашы.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуецца асобнымі парамі звычайна далёка адна ад другой і толькі ў некаторых найбольш спрыяльных месцах зрэдку ўтварае даволі шчыльныя пасяленні. Гняздо будуе на ўчастках з разрэджаным травастоем, часта сярод рудэральнай расліннасці, на схілах узгоркаў, старых траншэй і кар’ераў. Кладка з 4-6 яек памерамі 19,6 x 15,5 мм у канцы красавіка — першай палове траўня. У чэрвені-ліпені бывае другі цыкл гнездавання. Самка наседжвае кладку 11-12 сутак.

Корміцца садовая аўсянка насеннем розных раслін, але ўлетку і пры выкармліванні птушанят ужывае шмат дробных насякомых і іх лічынак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўсянкавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе