wd wp Пошук:

Стрыгінскі сельсавет

Стрыгі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Стрыгінь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Совінскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Совіна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Стрыгінскі, цэнтр перанесены ў вёску Стрыгін[1]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стрыгінь. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1416 чалавек[2], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Стрыгінскі сельсавет