Страхава́нне — сістэма эканамічных адносін, якая ўключае ўтварэнне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстанне (размеркаванне і пераразмеркаванне) для пераадолення і кампенсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчаслівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавой кампенсацыі і страхавых сум.
У страхаванні абавязковая наяўнасць двух бакоў:
Узаемныя абавязацельствы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэгламентуюцца дагаворам страхавання ў адпаведнасці з умовамі страхавання. Удзельнікамі страхавых адносін могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бенефіцыяр — асоба, прызначаная для атрымання страхавой кампенсацыі, напрыклад банк па ўмовах страхавання іпатэкі.[1]
Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхавання.
Па тэрміне дагавор страхавання можа быць: