Страсенне галаўнога мозга — імгненны зрыў функцый галаўнога мозга, найбольш лёгкая форма чэрапна-мазгавой траўмы з кароткачасовай стратай свядомасці. Патамарфалагічныя змены могуць быць знойдзены толькі на клеткавым і субклеткавым узроўнях.
Пасля вяртання свядомасці хворыя скардзяцца на галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць, часта - ірвоту, шум у вушах, патлівасць, парушэнне сну. Жыццёва важныя функцыі без значных адхіленняў. У неўралагічным статусе можна адзначыць мікрасімптомы. Агульны стан звычайна паляпшаецца на працягу першых, радзей - другіх сутак пасля траўмы.