wd wp Пошук:

Стральчатка псі

Вусень

Стральчатка псі (Acronicta psi) — матылёк з сямейства совак.

Сустракаецца ад Еўропы і Паўночнай Афрыкі да Паўночнага Ірана, Сярэдняй Азіі, поўдня і цэнтра Сібіры і Манголіі.

Невялікі матылёк, размах крылаў 35-45 мм[1]. Пярэднія крылы белавата-шэрыя, з бураватым адценнем і чорнымі стрэлападобнымі рыскамі каля асновы і на вонкавым полі крыла. Заднія крылы буравата-шэрыя, на краях цёмныя; звычайна святлейшыя ў самцоў. Гэты від вельмі падобны да Acronicta tridens, адрозніць іх можна ў большасці выпадкаў толькі праз аналізу геніталій. Аднак, звычайна, Acronicta psi цямнейшыя, заднія крылы ніколі не бываюць белыя, што часта ўласціва самцам Acronicta tridens. Вусені абодвух відаў значна адрозніваюцца. Лёт матылькоў адбываецца ў маі—чэрвені. Від начны, часта ляціць на святло, часам на цукар.

Вусень белаваты знізу і чорны зверху з шэрымі валасінкамі. Мае чырвоныя або аранжавыя плямы па баках і жоўтую паласу ўздоўж спінкі і дзве бакавыя палоскі. На першым брушным сегменце зверху ёсць высокі чорны выступ (якога ніколі няма ў Acronicta tridens), на дзявятым — крыху меншы. Даўжыня дарослага вусеня дасягае 38[2]-40 мм. Вусені з’яўляюцца ў другой палове лета у пладовых гадавальніках і маладых садах, часам моцна шкодзяць лісце. Шкодзяць амаль усе пладовыя культуры.

Зноскі

  1. Michael Fibiger, László Ronkay, Axel Steiner & Alberto Zilli: Саўкі Europaeae Volume 11 Pantheinae, Dilobinae, Acronictinae, Eustrotiinae, Nolinae, Bagisarinae, Acontiinae, Metoponiinae, Heliothinae and Bryophilinae. 504 S., Entomological Press, Sorø 2009 ISBN 978-87-89430-14-0
  2. Heiko Bellmann: Der Neue Kosmos Schmetterlingsführer.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Соўкі