Стол — прадмет мэблі[1], які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы), прызначанай для размяшчэння на ёй прадметаў і выконвання работ, і падставы.
Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб размяшчаць прадметы, у прыватнасці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць. Форма стальніцы пераважна круглая ці прамавугольная, але існуе вялікая колькасць сталоў са стальніцай у форме іншых геаметрычных фігур, нават самых складаных. Колькасць апор змяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасці, якую задумаў яго стваральнік.
Сталы ўпершыню з’явіліся ў Старажытным Егіпце і затым сталі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.
Існуе мноства разнавіднасцей стала:
Лавонен Н. А. Стол в верованиях карелов / Институт языка, литературы и истории, Карельский научный центр РАН. — Петрозаводск: Периодика, 2000. — 176 с.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стол