wd wp Пошук:

Стаўкірка ва Урнесе

Драўляная царква ва Урнесе, Нарвегія — самая старажытная з захаваных стаўкірак, пабудаваная прыблізна ў 1130 годзе. Цяпер вядуцца спрэчкі аб тым, колькі яшчэ больш старажытных цэркваў было пабудавана на яе месцы да гэтага часу - адна або дзве. Помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Урнескі стыль

Царква вядомая разьбянымі панэлямі, якія захаваліся з 1050 года, якія дэманструюць «урнескі», апошні росквіт разнавіднасці шырока распаўсюджанага ў Скандынавіі ў той час «звярынага стылю».

Характэрнымі асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца асіметрычнасць і хваляпадобнасць арнаменту. Існуе шмат тэорый адносна сюжэту, які аўтар хацеў адлюстраваць праз урнескую разьбу. Магчыма, як і на некаторых рунічных камянях, на панэлі паказана адна з бітваў «змяркання багоў» - Рагнарок, супрацьстаянне хтанічнага змея Ермунганда пераўвасабленнем богу грому і маланкі Тору. Іншая інтэрпрэтацыя гарэльефа таксама тлумачыць яго праз скандынаўскую міфалогію. Некаторыя бачаць у ім аленя, якая грызе карані Сусветнага Дрэва Ігдрасіль.

Не выключана, што «урнескі стыль» паўплываў на сярэднявечную еўрапейскую культуру.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Согн-ог-Ф’юранэ
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Нарвегіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Нарвегіі
Катэгорыя·Стаўкіркі