wd wp Пошук:

Стафан Крунваль

Стафан Крунваль (шв. Staffan Kronwall; нар. 10 верасня 1982, Вікшо) — шведскі хакеіст, абаронца. Брат Нікласа Крунваля. У цяперашні час з’яўляецца гульцом яраслаўскага «Лакаматыва», які выступае ў КХЛ.

Кар’ера

Стафан Крунваль пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2001 годзе ў складзе клуба «Худынгэ», выступаючы да гэтага за яго фарм-клуб. У 2002 годзе Стафан перайшоў у сталічны «Юргордэн». У тым жа годзе на драфце НХЛ ён быў абраны ў 9 раўндзе пад агульным 285 нумарам клубам «Таронта Мэйпл Ліфс». У 2005 годзе, пасля трох матчаў у складзе клуба «Брунес», Крунваль адправіўся за акіян, дзе адразу ж змог замацавацца ў НХЛ. У сваім першым сезоне ў складзе «Таронта» Стафан правёў 34 матчы, у якіх набраў 1 (0 +1) ачко. Тым не менш, большую частку сваёй кар’еры ў сістэме «кляновых лістоў» Крунваль правёў у АХЛ ў складзе клуба «Таронта Марліс».

У сярэдзіне сезона 2008/09 Стафан быў змешчаны на уэйвер, адкуль яго забраў «Вашынгтон Кэпіталз». Аднак, правёўшы ў складзе «сталічных» толькі 3 матчы, Кронвалл адправіўся ў фарм-клуб «Вашынгтона» «Херш Бэрс», у складзе якога ён стаў уладальнікам Кубка Колдэр, набраўшы 21 (5 +16) ачко ў 38 матчах. У 2009 годзе Стафан падпісаў кантракт з «Калгары Флэймз». 6 кастрычніка таго ж года Крунваль закінуў сваю першую і, пакуль, адзіную шайбу ў НХЛ у вароты галкіпера «Манрэаля» Яраслава Галака ў пераможным матчы, які завяршыўся з лікам 4:3. Тым не менш, вялікую частку сезона Стафан правёў у складзе клуба АХЛ «Эбатсфорд Хіт».

Сезон 2010/11 Крунваль зноў пачаў у «Эбатсфордзе», аднак пасля першага матчу сезону, атрымаўшы згоду ад кіраўніцтва «Калгары», ён адправіўся на радзіму, каб працягнуць кар’еру ў «Юргордэне», дзе ў 52 матчах ён набраў 21 (7 +14) ачко. Сваёй паспяховай гульнёй Стафан заслужыў выклік у зборную, а ўжо 20 красавіка 2011 года ён падпісаў кантракт з чарапавецкай «Северсталлю». У складзе «сталявараў» Крунваль здолеў стаць адным з лідараў каманды, запісаўшы на свой рахунак 19 (5 +14) балаў у 58 праведзеных сустрэчах. Тым не менш, 11 мая 2012 года Стафан пакінуў «Северсталь» і заключыў двухгадовае пагадненне з яраслаўскім «Лакаматывам».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Хакеісты КХЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ХК Юргордэн
Катэгорыя·Хакеісты НХЛ
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Ігракі «Таронта Мейпл Ліфс»
Катэгорыя·Ігракі ХК Брунес
Катэгорыя·Хакеісты Швецыі
Катэгорыя·Ігракі «Калгары Флэймз»
Катэгорыя·Ігракі «Эбатсфард Хіт»
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па хакеі з шайбай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ХК Северсталь
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па хакеі
Катэгорыя·Ігракі «Таронта Марліс»
Катэгорыя·Ігракі «Хершы Бэрс»
Катэгорыя·Ігракі ХК Худынгэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ХК Лакаматыў Яраслаўль
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі «Вашынгтон Кэпіталз»