wd wp Пошук:

Статуя Зеўса

Статуя Зеўса Алімпійскага — праца Фідыя. Выдатны твор антычнай скульптуры, адно з былых сямі цудаў свету. Знаходзілася ў храме Зеўса Алімпійскага, у Алімпіі — горадзе ў вобласці Эліда, на паўночным захадзе паўвострава Пелапанес, дзе з 776 г. да н. э. па 394 г. н. э. кожныя чатыры гады праводзіліся Алімпійскія гульні — спаборніцтва грэчаскіх, а затым і рымскіх спартсменаў. Грэкі лічылі няшчаснымі тых, хто не бачыў статую Зеўса ў храме.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Творы мастацтва са слановай косці
Катэгорыя·Сем цудаў свету