wd wp Пошук:

Старая Лоўхі

А. Гален-Калела. «Абарона Сампа»

Старая Лоўхі — гаспадыня Пох’ёлы ў карэла-фінскім народным эпасе Калевала, магутная вядзьмарка. Адзін з галоўных антаганістаў «Калевалы» — з Лоўхі вымушаны былі змагацца галоўныя героі Вяйнямёйнен, Ільмарынен і Лемінкяйнен.

Старая Лоўхі традыцыйна лічыцца злым і адмоўным персанажам, але ў апошнія гады напачатку жніўня ў пасёлку Лоўхі на беразе возера Лоўхскае ладзіцца свята «Старая Лоўхі — вернем добрае імя», па думцы арганізатараў якога Старая Лоўхі была не злой ведзьмай, а сапраўднай гаспадыняй, якая клапацілася аб дабрабыце свайго народа[1].

Імем Старой Лоўхі названы пасёлак на поўначы Карэліі і раўніна на поўначы Венеры.

Зноскі

  1. Сайт Лоўхскага раёна Рэспублікі Карэлія

Літаратура

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карэла-фінскі фальклор
Катэгорыя·Карэла-фінская міфалогія
Катэгорыя·Фальклор Фінляндыі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Персанажы Калевалы
Катэгорыя·Эпас