wd wp Пошук:

Станіслаў Фёдаравіч Самбук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самбук. Станіслаў Фёдаравіч Самбук (16 жніўня 1948, Акцюбінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1975 года — намеснік начальніка аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР, з 1983 года — вядучы архітэктар аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Мінск.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваны працы па горадабудаўніцтве і архітэктуры, помніках архітэктуры Беларусі ў БелСЭ, «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (Мінск, 19841988), у т.л. манаграфія «Дом урада БССР» (Мінск, 1975), ілюстраваны каталог «Праекты мемарыяльных памятных знакаў» (Мінск, 1981) — у аўтарскім калектыве.

Узанагроды

Узнагароджаны дыпломам I ступені Саюза мастакоў СССР (1983) за ўдзел у стварэнні «Гісторыі мастацтва народаў СССР».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцюбінскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Актабэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва