wd wp Пошук:

Станіслаў Міхал Ліпніцкі

Станіслаў Міхал Ліпніцкі (нарадзіўся прыкладна у 1650-60-я гады — пам. 1719) — прадстаўнік рода Ліпніцкіх з Ліпніка[pl] гербу Галабок[pl]. Мазырскі стольнік. Сын Мазырскага маршалка, старасты Сейвейскага і Віжанскага, палкоўніка Станіслава Яна Ліпніцкага (~1615-1681).

Жыцце

У 1685 годзе пазначаны першым ўласнікам маёнтка Жэляжкоўшчызна, які ў XVII ст. меў назву Старая Ганча. У 1690 годзе пазначаны ўладальнікам маентка Заволек (20 дымоў) па застаўнаму праву. У 1694 атрымаў па уступцы у пажыццевае валоданне маёнткамі Палянцы, Пржыставанцэ і Святкаўшчызну у Гарадзенскім павеце ад пані Цэцыліі зь Ліпнік Ліпніцкай жонкі харунжага Тарнаўскага Марціна Ліпніцкага. У 1697 годзе удзельнічаў у выбранні караля Аўгуста II Моцнага ад Мінскага ваяводства.

У 1698 годзе пасол на Гарадзенскі сейм. У 1709 годзе на грошы з пасагу сваей жонцы Ганны купіў у Казіміра Паца маентак Даўспруды за 4000 злотых, частку якога пазьней у сваім тэстаменце адпісаў Дамінікскаму касцелу у Сейнах (Hancza, Lanowicze, Wersele, Wojdzilki, Bocznele, Lanowszczyzna), за-за чаго у 1720-х яго сын Мікалай Францішак судзіўся з дамініканцамі (па некаторых крыніцах «бойкі і гвалты» з той нагоды адбываліся яшчэ і у 1750-х гадах).

У 1713—1714 у Галоўным Трыбунале ВКЛ разглядалася справа аб тым, што Станіслаў збіў арандатара уласнага маентка Санград за тое, што той не аддаваў усе грошы за арэнду, бо па яго словах сам быў вымушаны рамантаваць некаторые будынкі. Згодна з А.Рахубам «Літва у эпоху Вазаў» Станіслаў валодал маенткамі Жэляжкоўшчызна, Палянцы і Санград, забаспечаных 30000 злотых, атрыманых его бацькам ад Сейму. Вядома, што у сваім тэстаменце Станіслаў Міхал адпісаў маентак Палянцы сыну Антонію.

Смерць і пахаваньне

Памер не раней 1719 года і быў пахаваны у Дамініканскім касцеле у Сейнах.

Нашчадкі

Да Мазырскага стольніка Станіслава Ліпніцкага у XIX ст. выводзілі свой род Ліпніцкія з Мінскай губерні. Гэтыя радаводы сумнеўныя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Стольнікі мазырскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1719 годзе
Катэгорыя·Асобы