wd wp Пошук:

Станіслаў Ляскоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляскоўскі. Станiслаў Ляскоўскi (21 студзеня 1840 — ?) — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 г., паўстанцкі вайсковы начальнік Мінскага ваяводства. Дзейнічаў пад псеўданімам Собак.

Герб паўстанцаў: Польшча, ВКЛ і Украіна

Біяграфія

Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Міншчыны, афіцэр, сябра гуртка Зыгмунта Серакоўскага ў Пецярбургу.

Палявы камандзір у лясах Ігуменскага павету, правёў шэраг баёў з царскiмі войскамі: 9 траўня пад Юравічамі, 13 чэрвеня пад Лочынам. 23 ліпеня захапіў у палон расійскага генерала, якога адпусціў пад слова гонару. Увосень 1863 г. распусціў атрад, пасля чаго праз Пецярбург эміграваў.

У 1865 г. быў абраны ў склад «літоўскай дэлегацыі» у Парыжы, якая прадстаўляла інтарэсы паўстанцаў-эмігрантаў. Пазней жыў у Бельгіі.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы