Назва | Дата | Месца | Ахвяры | Апісанне |
---|---|---|---|---|
Забойствы ў Сіекавацы | сакавік 1992 | Сіекавац, каля Брода | 20[1]-47[2]-59[3] | Баснійскія і харвацкія вайскоўцы сутыкнуліся з баснійска-сербскімі салдадамі і цывільнымі. Рэспубліка Сербская заявіла аб 47 забітых, але пазней было знойдзена 59 трупаў, уключаючы 18 дзяцей.[3] Арганізацыя «Helsinki Watch» паведаміла аб забойстве 20 чалавек у сакавіку 1992, а іншыя былі забіты пазней падчас вайны. |
Забойствы ў Біеліне | 1-2 красавіка 1992 | Біеліна | 48-1000 | Болей за 1000 баснійцаў было забіта Тыграмі Аркана, пад камандаваннем кіраванай сербамі JNA[4] |
Забойствы ў Фочы | 7 красавіка 1992 — студзень 1994 | Фоча | 2704 | Тысячы баснійскіх цывільных грамадзян былі забіты сербскімі вайскоўцамі, паліцыяй і напаўвайсковымі фармаваннямі. У 1997 падчас суду супраць Навіслава Дажыча, Баварская апеляцыйная палата пастанавіла, што забойствы, у якіх ён удзельнічаў былі актам генацыду.[5] |
Забойствы ў Вішаградзе | 1992 | Вішаград | 3000 | Масавыя забойствы 1000-3000 баснійцаў падчас этнічных чыстак ва ўсходняй Босніі сербскімі паліцыянтамі і вайскоўцамі. |
Забойствы ў Прыедары | 1992 | Прыедар | 5200 | Пасля генацыду ў Срэбраніцы, гэта быў другі па колькасці ахвяр генацыд падчас Баснійскай вайны. |
Забойствы ў Зворніку | 1992-1995 | Зворнік | 700-900 | Масавыя забойствы і гвалт супраць баснійцаў і іншых цывільных грамадзян нясербскага паходжання з боку сербскіх паўваенных фармаванняў. |
Забойствы ў Снагава | 29 красавіка 1992 | Снагава | 36 | Сербы захапілі і забілі 36 цывільных баснійцаў, якія хаваліся ў лесе. Трупы былі спаленыя ў спробе схаваць злачынства. |
Забойствы ў Глогаве | 9 траўня 1992 | Глогава | 64 | Сербы забілі 64 баснійцаў цывільных. |
Забойствы ў Чэмерне | 10 чэрвеня 1992 | Чэмерна, Іліяш (каля Сараева) | 29-32 | Баснійскія харваты забілі 29-32 сербаў цывільных у Чэмерна [6] |
Забойствы ў Ахатовічах | 14 чэрвеня 1992 | Ахатовічы | 47 | Невядомыя забілі 47 захопленых баснійскіх вайскоўцаў. |
Забойствы ў Барымо | 2 жніўня 1992 | Барымо | 26 | Уся вёска Барымо была знішчана сербамі; 26 баснійцаў было забіта. |
Забойствы ў Сжэверыне | 22 кастрычніка 1992 | Вішаград | 16 | 16 баснійцаў грамадзян Сербіі з вёскі Сжэверын былі выкрадзены з сербскага аўтобуса ў вёсцы Мойчэ, на тэрыторыі Босніі. Выкрадзеныя грамадзяне былі змешчаны ў атэлі «Vilina Vlas» у Вішаградзе, дзе іх катавалі і пасля яны былі забіты каля ракі Дрына. |
Забойствы ў Душы | 15 студзеня 1993 | Душа каля Горнага Вакуфа | 10 | Артылерыя Харвацкай Рады абароны (HVO) забіла 10 баснійцаў [7] |
Забойствы ў Штрпцах | 27 лютага 1993 | Прыбой | 19 | Забойства 19 нясербаў (18 баснійцаў, 1 харват) выкрадзеных з цягніка Белград-Бар на прыпынку Штрпцы каля Вішаграда, на тэрыторыі Босніі. |
Забойствы дзяцей у Срэбраніцы | 12 красавіка 1993 | Срэбраніца | 62 | 62 дзіцяці пачатковай школы сталі ахвярамі забойстваў у Срэбраніцы (Усходняя Боснія). Яны былі расстраляны вайскоўцамі арміі Рэспублікі Сербскай у красавіку 1993. |
Забойствы ў Трусіне | 16 красавіка 1993 | Трусіна | 22 | Баснійскія вайскоўцы забілі 22 харвата |
Забойствы ў Ахмічах | 16 красавіка 1993 | Ахмічы | 116 | Баснійскія харваты забілі 116 баснійцаў з цывільных грамадзян.[8] |
Забойствы ў Далжанах | 17 красавіка 1993 | Далжаны і Совічы | невядома | Баснійскія харваты забілі баснійцаў каля вёсак Далжаны і Совічы [9] |
Забойствы ў Мілецічах | 24 красавіка 1993 | Траўнік | 5 | Баснійскія вайскоўцы забілі 5 харватаў |
Забойствы ў Макраножы | 10 жніўня 1993 | Макранож, каля Таміслаўграда | 9 | Баснійскія харваты забілі 9 баснійцаў у Макраножы.[10][11] |
Забойствы ў Грабавіцы | 8 верасня 1993 | Грабавіца | 13 | 13 харватаў былі забіты вайскоўцамі баснійскай арміі.[12] |
Забойствы ва Ўздоле | 14 верасня 1993 | Уздол | 60 | Баснійскія вайскоўцы забілі 60 харватаў |
Забойствы ва Ступні До | 23 кастрычніка 1993 | Ступні До | 37 | Харвацкая рада Абароны (HVO) забіла 37 баснійцаў цывільных.[13] |
Забойствы ў Крыжавчево Село | 22 снежня 1993 | Вітэз | 74 | Баснійскія вайскоўцы забілі 74 харвата |
Забойствы ў Бухінэ Куцэ | 9 студзеня 1994 | Вітэз | 26 | Баснійскія вайскоўцы забілі 26 харватаў |
Забойствы ў Тузле | 25 траўня 1995 | Тузла | 71 | 71 забіты, 240 параненых |
Забойствы ў Срэбраніцы | 11 ліпеня — 13 ліпеня 1995 | Срэбраніца | 8373 | Папярэдні Спіс зніклых без вестак або загінулых у Срэбраніцы, складзены Федэральнай баснійскай камісіяй па зніклых без вестак і змяшчае 8,373 імёны. [14] У той час як пераважная большасць з іх былі мужчыны, каля 500 былі маладзейшыя за 18 гадоў. [15] таксама спіс ахвяр уключае ў сябе некалькі дзясяткаў жанчын і дзяўчынак[16][17]
Па стане на ліпень 2011 года, 6,598 ахвяры былі ідэнтыфікаваныя з дапамогай аналізу ДНК частак цела[18] і 5.138 ахвяр былі пахаваныя ў мемарыяльным цэнтры Патачары.[19][20] |