Кіраўнікі Люксембурга цяпер носяць тытул вялікіх герцагаў. Замак Люксембург быў пабудаваны ў 963 годзе графам Зігфрыдам, але тытул граф Люксембурга ўпершыню з’явіўся ў крыніцах толькі ў актах Вільгельма I на мяжы XI і XII стагоддзяў.
Пасля смерці Конрада II, які не пакінуў сыноў, графства, у якім права на спадчыну перадавалася толькі па мужчынскай лініі, вярнулася ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Імператар тады ж перадаў графства графу Намюра Генрыху, маці якога была дачкой Конрада I Люксембургскага.
Гогенштаўфены Паколькі ў Генрыха не было сыноў, імператар перадаў графства Атону I, пфальцграфу Бургундыі.
У 1197 годзе Атон адмовіўся ад Люксембурга на карысць дачкі Генрыха, Эрмезінды.
У 1353 годзе Карл перадаў Люксембург свайму брату Венцэславу (Венцэлю), а ў 1354 годзе зрабіў Люксембург герцагствам.
Пачынаючы з Венцэля II, герцагі Люксембурга перыядычна аддавалі яго пад заклад замежным прынцам. У выніку Люксембург перайшоў да герцагаў Бургундыі.
Тытулярныя герцагі |
Фактычныя кіраўнікі | |
|
|
Падчас Вайны за іспанскую спадчыну 1701—1714 года за Люксембург у шэрагу іншых нідэрландскіх уладанняў Габсбургаў спрачаліся Філіп Анжуйскі (будучы Філіп V Іспанскі) і Карл Аўстрыйскі (будучы імператар Карл VI). У выніку ў 1713 годзе герцагства апынулася ў руках Карла.
Ў 1794—1813 годзе Люксембург быў акупаваны Францыяй.
Па выніках Венскага кангрэса у 1815 годзе Люксембург атрымаў статус Вялікага герцагства і быў перададзены каралю Нідэрландаў Вілему I.
Вілем III пакінуў толькі дачку, якая атрымала ў спадчыну каралеўства Нідэрланды. Але, паколькі ў Люксембургу права на спадчыну перадавалася толькі па мужчынскай лініі, то герцагам стаў бліжэйшы сваяк па мужчынскай лініі, якім быў герцаг Насау Адольф.