wd wp Пошук:

Спіс акруг Мэна

Акругі штата Мэн

Штат Мэн ЗША ўключае ў сябе 16 акруг. Першая акруга, Ёрк, была створана ў 1652 годзе, апошняя (Нокс) у 1860 годзе. На 2020 год насельніцтва штата складае 1 362 359 чалавек, такім чынам сярэдняя колькасць насельніцтва ў акрузе складае 85 147 чалавек. Плошча штата Мэн — 79 882 км ², такім чынам сярэдняя плошча акругі складае 4 992 км², і сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 17,0 чал./км². Найбольш населенай акругай з’яўляецца Камберленд. Найменш населенай акругай з’яўляецца Піскатакуіс. Самай вялікай акругай па плошчы з’яўляецца Арустук, самай маленькай — Сагадахок.

Спіс акруг

У спісе прыведзены 16 акруг Мэна ў алфавітным парадку. Указана колькасць і шчыльнасць насельніцтва на 2020 год, плошча, год заснавання, размяшчэнне акругі на карце штата і акруговыя цэнтры. Па федэральным стандартам апрацоўкі інфармацыі (FIPS) кожная акруга мае пяцізначны код. Ён складаецца з кода штата (23 для Мэна) і трохзначнага кода акругі, прыведзенага ў табліцы.

Акруга
FIPSАдміністрацыйны
цэнтр
Год
заснавання[1]
Насельніцтва
(2010)[2]
Плошча,
км²[2]
Шчыльнасць
(чал./км²)
На карце штата
Андраскогін
Androscoggin County
23001Аберн1854111 1391 287
(суша — 1212,
вада — 76)
91,8
Арустук
Aroostook County
23003Хоўлтан183967 10517 683
(суша — 17 279,
вада — 404)
3,9
Вашынгтон
Washington County
23029Мачайас179031 0958 437
(суша — 6637,
вада — 1800)
4,7
Ёрк
York County
23031Алфрэд1652211 9723 288
(суша — 2566,
вада — 723)
82,6
Камберленд
Cumberland County
23005Портленд1761303 0693 153
(суша — 2163,
вада — 990)
140,1
Кенэбек
Kennebec County
23011Агаста1799123 6422 463
(суша — 2246,
вада — 216)
55,0
Лінкальн
Lincoln County
23015Уіскасет176035 2371 812
(суша — 1180,
вада — 631)
29,8
Нокс
Knox County
23013Рокленд186040 6072 962
(суша — 945,
вада — 2017)
42,9
Оксфард
Oxford County
23017Парыс180557 7775 635
(суша — 5379
вада — 256)
10,7
Пенабскот
Penobscot County
23019Бангор1816152 1999 212
(суша — 8799,
вада — 413)
17,2
Піскатакуіс
Piscataquis County
23021Довер-Фокскрафт183816 80011 338
(суша — 10259,
вада — 1080)
1,6
Сагадахок
Sagadahoc County
23023Бат185436 699958
(суша — 657,
вада — 301)
55,9
Самерсэт
Somerset County
23025Скоўгэган180950 47710 602
(суша — 10164,
вада — 438)
4,9
Уалдо
Waldo County
23027Белфаст182739 6072 208
(суша — 1890,
вада — 318,2)
20,9
Франклін
Franklin County
23007Фармінгтан183829 4564 515
(суша — 4394,
вада — 121,4)
6,7
Ханкок
Hancock County
23009Элсуэрт179055 4786 073
(суша — 4110,
вада — 1963,3)
13,5

Зноскі

  1. Find A County (нявызн.). National Association of Counties. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана February 4, 2013.
  2. 1 2 American FactFinder (нявызн.). United States Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 21 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акругі Мэна