wd wp Пошук:

Споліі

Схема размяшчэння сполій на арцы Канстанціна.

Споліі (лац. spolia, літар. «трафеі») — элементы дэкору, асабліва калоны, якія ў позняй антычнасці і раннім Сярэднявеччы выломліваліся са старажытных збудаванняў (як правіла, паганскіх храмаў) і выкарыстоўваліся пры будаўніцтве новых будынкаў (як правіла, храмаў хрысціянскіх).

Выкарыстанне сполій не толькі эканоміла час і фінансы, але і кампенсавала недастатковую вопытнасць каменячосаў ранняга Сярэднявечча. Напрыклад, каланада перад царквой Санта-Марыя-ін-Трастэверэ перанесена з тэрм Каракалы, у капэлу Карла Вялікага скарыстаны старажытнарымскія парфіравыя калоны, а калоны для будаўніцтва св. Сафіі прывезены з храмаў Эфеса і Баальбека.

Споліі таксама актыўна выкарыстоўваліся ў ісламскай архітэктуры (напр., у Месквіце), а ў Еўропе — часам таксама і ў пазнейшыя часы.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле