wd wp Пошук:

Спарасіс кучаравы

Спарасіс кучаравы, або грыбная капуста (Sparassis crispa) — ядомы грыб сямейства спарасісавых.

Пладовае цела дыяметрам 10—35 см, масай да 10 кг, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, падобнае да галоўкі цвятной капусты (адсюль другая назва), у сухім стане рогападобнае, белаватае, крэмава-жоўтае, пазней бурае; шматлікія галінкі лісцепадобныя, хваліста-кучаравыя з зубчастым краем, пакрытыя гіменіем. Тканка белая, валакністая, смакам і пахам нагадвае грэцкі арэх. Ножка кароткая, тоўстая, знаходзіцца ў зямлі. Споры памерам 5—7,5 х 3—5 мкм, эліпсаідальныя, гладкія, з кропляй алею, жаўтаватыя.

Від з дыз’юнктыўным арэалам. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Прыбалтыка, Украіна, Каўказ, Заходняя Сібір, Алтай, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі від.

Расце ў хвойных, пераважна сасновых лясах, каля асновы ствалоў, радзей на свежых пнях, выклікае жоўта-бурую гніль каранёў і асновы ствалоў хвоі. Трапляюцца адзінкавыя пладовыя целы. Пладаносіць у жніўні-лістападзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Агарыкальныя